Ініцыятыва “Кніжны воз” анансавала выхад ў аўдыяверсіях дзвюх навінак: “Чараўнік Краіны Оз” Фрэнка Баўма і працяг прыгодаў Віня-Пыха — “Хатка ў Пыхавым закутку” А.А. Мілна. Пра гэта расказала ў сацсетках афіцыйная прадстаўніца ініцыятывы ў ЗША Алеся Сёмуха-Грынберг, падзякаваўшы ўсёй амерыканскай грамадзе спонсараў і мецэнатаў, якія падтрымліваюць праект.
Папяровая версія кнігі пра чараўніка Краіны Оз была выдадзеная выдавецтвам “Тэхналогія”, якое на сёння прыпыніла працу і таму доступ да папяровага выдання абмежаваны. Гэтак аўдыяверсія стане агульнадаступным выданнем гэтай кнігі у Беларусі і за яе межамі.
“Хатка ў Пыхавым закутку” (“Віня-Пых”) стане першым выданнем новага перакладу ад Віталя Воранава, які раней перакладаў першую частку прыгодаў. Нягледзячы на тое, што з моманту выхаду прайшло ўжо чатыры гады, першая частка па-ранейшаму стабільна ўваходзіць у топ-20 самых папулярных кніг на платформе “Кніжны воз”.






