Bellit.info нагадвае, што працягваецца прыём заявак на традыцыйны літаратурны конкурс “Экслібрыс”, які арганізоўвае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Патронкай гэтага сезону конкурсу стала Алаіза Пашкевіч (Цётка) — пісьменніца, грамадская дзяячка, публіцыстка, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры.
Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня яе нараджэння.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца непублікаваныя тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка
Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Па выніках конкурсу плануецца публікацыя твораў пераможцаў.
Дэдлайн: 1 кастрычніка 2026 году.
Дасылайце творы з пазнакай у тэме “Экслібрыс 2026” на пошту bellit.info@gmail.com.






