У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга Вольгі Злотнікавай “Собиратели яблок”. Гэта ўжо другая па ліку кніга аўтаркі ў паэтычнай серыі гэтага адмысловага выдавецтва Дзмітрыя Строцава.
“Цешымся і спяшаемся ўзрадаваць тых, хто чакаў. У выдавецтве hochroth Minsk выйшла ўжо другая кніга Вольгі Злотнікавай «Собиратели яблок». Чыстае слова гучыць і ў прыцемках і ў цемры”, — гэтак пракаментаваў з’яўленне навінкі выдавец.
а мы с тобой потанцуем
под ветер берёзовый,
под скрип окна,
во весь рост стоящего
в огромный мир
Неўзабаве кнігу можна будзе набыць праз сайт выдавецтва Hochroth Minsk, а таксама на жывых івэнтах: кніжных кірмашах, выставах, паэтычных фестывалях.






