2 ліпеня ў Любліне на фестывалі Wschodni express пройдзе прэзентацыя зборніка апавяданняў Альгерда Бахарэвіча ў перакладзе на польскую мову. Кнігу з назвай “Przeszukanie w muzeum” (“Пераструс у музеі”) у перакладзе Богдана Задуры выдае Wydawnictwo Warsztaty Kultury.
“Ператрус у музэі” — цыкл апавяданняў, навеяны падзеямі пасля 2020 году. Яе галоўныя героі — карнікі і суддзі, зняважаныя і зняволеныя. Тыя, хто фармуе бесчалавечную рэальнасць і тыя, хто стаў ахвярамі сістэмы. Так, гэта кніга пра сённяшні час, пра сапраўдны боль, пра жудасны цынізм і крывадушнасць.
“Сёлета я чакаю выхаду дзьвюх сваіх кніг у польскім перакладзе”, — напісаў у фэйсбуку Альгерд Бахарэвіч, агучыўшы назву толькі зборніка “Ператрус у музеі”.
Прэзентацыя польскага выдання пройдзе на фестывалі ў Любліне. Падрабязнасці па спасылцы Innebrzmienia.eu.
2 ліпеня, чц, 17:30—18:30
Warsztaty Kultury, Grodzka 7 — patio
Уваход вольны






