Сяргей Календа завяршыў працу над кнігай “Пан Проза”, якая ўяўляе сабой збор твораў пісьменніка пад адной вокладкай, і цяпер праз краўдфандынгавую пляцоўку “Гронка” збірае грошы на выданне.
“Пан Проза” — калекцыя кніг, мастацкай прозы, гісторый, апавяданняў. Кніга падводзіць пэўную мяжу ў творчасці і ўтрымлівае тэксты, якія былі па-новаму адрэдагаваныя і пераасэнсаваныя і цяпер чытаюцца з іншым жыццёвым і гістарычным вопытам.
Том складаецца з твораў Сяргея Календы, большасць якіх раней выходзіла асобнымі кнігамі, як самастойныя творы.
БАЛТЫЙСКІЯ ШКАРПЭТКІ
ДЭКАЛОГ
МІМІКРЫЯ
УСЁ ЎЛІЧАНА. ALL INCLUSIVE
ПАДАРОЖЖА НА КРАЙ ЛОЖКА
ЧАСАМ ПАНКІ ПАМІРАЮЦЬ
АКВАРЫУМ
АПРАНУТЫЯ АПАВЯДАННІ
АРХІТЭКТУРНЫЯ АПАВЯДАННІ
ВЫБРАНЫЯ АПАВЯДАННІ
Чытачы атрымаюць грунтоўнае выданне на 860 старонкках. Запланаваны час выдання — зіма 2026 году. Кніга выйдзе накладам 1000 асобнікаў. Кошт асобніка — 40 еўра.
Даведацца больш пра лоты і магчымасці падтрымаць можна на старонцы кампаніі на пляцоўцы Gronka.

Сяргей Календа — пісьменнік, культуролаг, рэдактар часопіса “Мінкульт”. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Капылі, з маленства жыў у Менску. Скончыў факультэт міжнародных адносінаў. Стрыжэ валасы з 15 гадоў. Трохразовы шорт-лістар Прэміі Гедройця, пераможца ў намінацыі “Выбар Алексіевіч” (2019) за кнігу “Часам панкі паміраюць”. Гадуе двух сыноў. Цяпер жыве ў Вільні.






