Перадзамова на гумарыстычнае фэнтэзі Яўгена Папакуля

Выдавецтва Рамана Цымберава анансавала выхад кнігі Яўгена Папакуля “Ордэн шэрай макрыцы”. Цяпер адкрыты перадзаказ на гумарыстычнае фэнтэзі.

Сам аўтар падзяліўся ў сацсетках навіной і расказаў, што ідэя кнігі ўзнікла падчас абмеркавання культавых дарк-фэнтэзі фільмаў 8090-х, менавіта таму “Ордэн шэрай макрыцы” напісаўся як своеасаблівае жартаўлівае пераасэнсаванне жанру фэнтэзі.

“Ад самага пачатку аповесць пісалася не для дзяцей і не для падлеткаў, мэтавая аўдыторыя кнігі — катэгорыя чытачоў “young-adult”, менавіта таму было вырашана паставіць на кнізе пазнаку 16+. Больш юныя чытачы могуць проста не зразумець усе адсылкі, пасхалкі ды іронію”, тлумачыць Яўген Папакуль.

Выданне аздобленае больш як трыццаццю каляровымі ілюстрацыямі Соф’і Кудзелінай.

Замовіць можна проста цяпер па спасылцы Kniger.by.