Вядомы інтэрнэт-рэсурс і сетка крамаў OZ.by абвясціла пра запуск уласнага выдавецтва, якое ўжо прымае рукапісы. Гэтая ініцыятыва стала магчымай дзякуючы паспяховага супрацоўніцтва з творчым аб’яднаннем “Шуфлядка пісьменніка”, вынікам якога стаўся выхад кніг “(Не)зримая Беларусь” і “Крама Цудаў”.
“Цяпер мы імкнемся пашырыць нашыя гарызонты і актыўна развіваць літаратурнае асяроддзе ў Беларусі. Наша галоўная мэта — падтрымка маладых беларускіх аўтараў, уклад у культуру краіны і адкрыццё новых імёнаў для нашых чытачоў. Мы ўпэўненыя, што кожны талент заслугоўвае быць пачутым”, — тлумачаць будучыя выдаўцы.
У будучыні новае выдавецтва плануе друкаваць дзіцячыя кнігі, а таксама займацца перакладам і перавыданнем класічнай літаратуры. Цяпер складаюццарэдакцыйныя планы і вядуцца перамовы з аўтарамі.
OZ.by адкрыты для супрацоўніцтва і запрашае аўтараў-пачаткоўцаў адпраўляць свае рукапісы на электронную пошту books@oz.by.






