Сяргей Календа завяршыў працу над кнігай “Пан Проза”, якая ўяўляе сабой збор твораў пісьменніка пад адной вокладкай, і цяпер праз свой Patreon збірае грошы на выданне грунтоўнага тома.
““Пан Проза” — калекцыя кніг, гісторый, апавяданняў. Спроба пераасэнсаваць, адрэдагаваць і дадаць пад адной вокладкай тое, што збіралася і стваралася на працягу дваццаці год“, — тлумачыць аўтар.
Том складаецца з твораў Сяргея Календы, большасць якіх раней выходзіла асобнымі кнігамі, як самастойныя творы.
БАЛТЫЙСКІЯ ШКАРПЭТКІ
ДЭКАЛОГ
МІМІКРЫЯ
УСЁ ЎЛІЧАНА. ALL INCLUSIVE
ПАДАРОЖЖА НА КРАЙ ЛОЖКА
ЧАСАМ ПАНКІ ПАМІРАЮЦЬ
АКВАРЫУМ
АПРАНУТЫЯ АПАВЯДАННІ
АРХІТЭКТУРНЫЯ АПАВЯДАННІ
ВЫБРАНЫЯ АПАВЯДАННІ

Сяргей Календа — пісьменнік, культуролаг, рэдактар часопіса “Мінкульт”. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Капылі, з маленства жыў у Менску. Скончыў факультэт міжнародных адносінаў. Стрыжэ валасы з 15 гадоў. Трохразовы шорт-лістар Прэміі Гедройця, пераможца ў намінацыі “Выбар Алексіевіч” (2019) за кнігу “Часам панкі паміраюць”. Гадуе двух сыноў. Цяпер жыве ў Вільні.






