Міхал Бараноўскі прэзентуе перавыданне дэбютнай кнігі вершаў

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла перавыданне дэбютнага зборніка вершаў “Volumen.1” паэта і музыкі Міхала Бараноўскага. Прэзентацыя кнігі і сустрэча з чытачамі з назвай “Месца моцы” абудзецца 15 жніўня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

“Як рыхтаваліся, то перачытаў змешчаныя ў кнізе творы і сораму не адчуў. Цяпер, магчыма, некаторыя наіўна-рамантычныя радкі я б і не напісаў, ці сфармуляваў бы іначай, але ад напісанага не адмаўляюся, бо сутнасна ўнутры нічога не змянілася”, — рэфлексуе з нагоды перавыдання аўтар.

“Месца моцы”
15 жніўня, 19:00
Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Менск, вул. М.Багдановіча, 7а)

Падчас прэзентацыі кнігі Міхал Бараноўскі пачытае, паспявае песні з праграмы “Месца моцы”, а таксама запрашае наведнікаў паразважаць пра часовасць і пазачасавасць паэзіі, даведацца пра музейныя планы, набрацца сілы і натхнення.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Кнігу можна набыць у Менску ў кнігарні “Акадэмічная кніга”, а таксама замовіць праз сайт Kniger.by ці прыдбаць у ГЦ “Купалаўскі”, ралеты 41— 42 (ст. м. Кастрычніцкая).