Кожны можа паўплываць на вынікі конкурсу рукапісаў

Журы конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” вызначылася з кароткім спісам. Агулам у ім апынулася 11 твораў, якія размеркаваныя па трох намінацыях. На гэтым этапе ў чытачоў таксама ёсць магчымасць далучыцца да выначэння найлепшых рукапісаў і паспрыяць выданню дзвюх электронных кніг.

Такім чынам, кароткі спіс конкурсу:

1) Намінацыя “Дзіцячая і падлеткавая кніга”
– Серпікі і таямніцы выкрадання
– Пёры, пух і сяброўства
– Год чараўніцтва
– Дом насупраць піяніна
– Бусел

2) Намінацыя “Нон-фікшн”
– Кніга пра любоў і каханне
– Лімінальнасць

3) Намінацыя “Масавыя жанры”
– Шафа з хобатам
– Матылькі
– Пагарэлец
– Забіць Макартні (18+)

На этапах доўгага і кароткага спісаў арганіатары конкурсу не публікуюць імёны аўтараў, бо журы чытае “ананімізаваныя” рукапісы. Пасля вызначэння пераможцаў аўтары ўсіх рукапісаў будуць названыя.

Цяпер адкрылася чытацкае галасаванне. Па спасылцы находіцца форма для галасавання і тэксты для чытання. Сёлета чытачы могуць паспрыяць выданню кніг у дзвюх намінацыях: “Дзіцячая і падлеткавая кніга” і “Масавыя жанры”. Чытацкае галасаванне ў намінацыі “Нон-фікшн” не праводзіцца.

Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць магчымасць выдаць свой тэкст электронным выданнем (на ўмовах тэндару).

Дэдлайн галасавання – 22 чэрвеня (нядзеля) 18:00 (па Варшаве).

Імёны пераможцаў (выбар чытачоў і выбар журы) будуць вядомыя напрыканцы чэрвеня.