Выдавецтва “Тэхналогія” выпусціла кнігу “Няпольская Польшча: 1989 год і ілюзія вернутай гістарычнай пераемнасці” аўтарства Томаша Камусэлы. Пераклад з ангельскай здзейсніў Мар’ян Гарэвіч, навуковым рэдактарам выступіў Генадзь Сагановіч.
У кнізе “Няпольская Польшача” польскім гісторыкам і публіцыстам Томашам Камусэлам разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народнай Рэспублікай і сучаснай Польшчай. Як даводзіць аўтар, хоць у палітыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як “другой рэспублікі” і даўняй Рэчы Паспалітай як “першай рэспублікі”, у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР. Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.

Кнігу можна замовіць на сайце tn.by ці набывыць непасрэдна ў краме выдавецтва ў Менску па адрасе Ляўкова, 19.