Андрэй Горват напісаў новую кнігу “Дом”

Пісьменнік Андрэй Горват напісаў і выдаў новую кнігу пра нараўлянскі палац, аднаўленнем якога ён займаўся пэўны час. Кніга найбліжэйшым часам мае з’явіцца ў Вільні, Беластоку, Варшаве, Гданьску і Познані.

“Кніга пісалася ў розныя гады, пачынаючы з 2021-га. Некалькі разоў я перарываў працу над ёй, думаючы, што яшчэ не гатовы расказаць гэту гісторыю – сваю і дома. Ці проста не хацеў ставіць кропку. А потым паставіў”, — тлумачыць аўтар і дадае, што кніга “Дом” ёсць не толькі тэкстам, але і прыгожай рэччу, якую хацелася б захоўваць.

Уся інфармацыя пра кнігу змешчаная на адмысловым сайце dadomu.com. Там жа можна пачытаць урывак з кнігі, а таксама замовіць сабе асобнік. Як набыць кнігу чытачам з Беларусі, Андрэй Горват абяцае адказаць праз нейкі час.

На галоўнай старонцы сайта аўтар расказвае пра сваю кнігу чытачам:

Гэ­та кні­га пра на­раў­лян­скі па­лац — ста­ры дом на бе­ра­зе Пры­пя­ці, на­поў­не­ны лю­боўю, фар­тэ­піян­най му­зы­кай і ся­мей­ны­мі сакрэ­та­мі. Гэ­та лі­та­ра­тур­нае да­сле­да­ван­не, у якім біягра­фія па­ла­ца пе­ра­пля­таец­ца з маёй аса­біс­тай гіс­то­рыяй. Так­са­ма гэ­та апо­вед пра лю­дзей, якія на­зы­ва­лі па­лац сваім до­мам, і пра эпо­хі, што пра­но­сі­лі­ся за яго вок­на­мі.

Кні­га спа­лу­чае элемен­ты рэаліз­му і ма­гіч­на­га рэ­аліз­му. У ёй брон­за­выя львы пра­гуль­ваюц­ца па пар­ку, а лю­дзі з пар­трэ­таў — па ка­лі­до­рах. За­хо­дзя­чы ў дом, будзь­це га­то­выя: гас­па­дар у лю­бы мо­мант мо­жа вяр­нуцца з веч­нас­ці, каб ад­ка­заць на тэ­ле­фон­ны званок.

У кні­зе шмат старых і су­час­ных фо­та­здым­каў, што да­зва­ляе акунуц­ца ў атма­сфе­ру па­ла­ца, ван­дра­ваць па яго па­коях і на­ва­коллі. Цвёр­дая вок­лад­ка на­дзей­на за­хоў­вае змест кні­гі і на­дае па­чуц­цё грун­тоў­нас­ці. Унутры — шчыль­ная крэй­да­ва­ная па­пе­ра крэ­ма­ва­га ко­ле­ру, пры­ем­ная для ва­чэй і на дотык.

Мне б ха­це­ла­ся, каб, раз­гар­нуў­шы кні­гу, вы па­чу­лі тое ж, што і я, ка­лі ўпер­шы­ню па­зна­ёміў­ся з на­раў­лян­скім па­ла­цам: ці­хі по­кліч, за­пра­шэн­не за­тры­мац­ца і ад­чуць сябе дома.

Прыемнага чытання!

Андрэй Горват