У выдавецтве “Папуры” выйшла навінка для дзяцей — ілюстраваная кніга Рабэрта П’юміні і Ірэнэ Вальп’яна “Мышаня Ціп і мышаня Тап”. Пераклала кнігу з італьянскай на беларускую Таццяна Цуканава.
Аднойчы вясковае мышаня Ціп прыязджае ў госці да свайго гарадскога сябра Тапа. Жыццё ў горадзе поўнае прыгод і небяспек: пасткі, кухарская мятла, каціныя кіпцюры, вялізныя ногі… І ў дадатак да ўсяго так хочацца есці! Сэрца Ціпа напаўняецца смуткам… Цікава, ці застанецца ён жыць у горадзе?






Кнігу можна купіць у “Акадэмкнізе” і замовіць тут.