Новая двухмоўная кніга Календы пра хлопца Томаса

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла новая кніга для дзяцей пісьменніка Сяргея Календы — “Хлопец Томас. Tomas the Boy”. Навінку склалі 12 вясёлых і захапляльных гісторый па-беларуску і па-ангельску.

Гэтая кніга — зборнік забаўных гісторый пра хлопца Томаса. Гэта цікаўнае дзіцё, якому да ўсяго ёсць справа і якое мае свой погляд на кожнае здарэнне. На шчасце, ягоны тата знаходзіць паважлівыя спосабы, каб паказаць малому тое, што адбываецца, выхаваць павагу да іншых, але і навучыць добра бавіць час.

Раней свет пабачыла іншая кніга Сяргея Календы — “Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy”. Томас падрос, яго гісторыі таксама падраслі, аднак засталіся такімі ж праўдзівымі і вясёлымі.

Вы даведаецеся, як трэба спяваць, таньчыць танцы і правільна падтрымліваць адзін аднаго, а яшчэ вас чакаюць аповеды пра салёнае мора, машыны, самалёты і нават чэмпіянат свету!

Набыць кнігіу можна праз сайт выдавецтва gutenbergpublisher.eu,