Зборнік новых п’ес Сяргея Кавалёва ўжо ў продажы

Фонд “Камунікат” выдаў кнігай новыя п’есы вядомага драматурга Сяргея Кавалёва. Зборнік мае назву “Камедыя Юдзіфі”, піша “Рэформ”.

У кнігу ўвайшлі Сяргея Кавалёва, напісаныя цягам 20162020 у розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка-прыпавесць. Верны свайму герменеўтычнаму метаду, драматург плённа выкарыстоўвае ў сваіх п’есах матывы і сюжэты беларускай і сусветнай літаратуры, побач з героямі класічных твораў выводзіць на сцэну іх аўтараў (Яна Баршчэўскага, Вацлава Ластоўскага і інш.), запрашае чытача, а потым і гледача ў падарожжа праз краіны, эпохі, культуры.

На падставе загалоўнай п’есы “Камедыя Юдзіфі” пастаўлены экспэрыментальны спектакль “Вольнымі Купалаўцамі”.

Кніга даступная для пакупкі на пляцоўцы Kamunikat.shop.

Сяргей Кавалёў — стваральнік жанра герменеўтычнай драматургіі. Аўтар п’ес, напісаных на гістарычным, фальклорным матэрыяле і пастаўленых у Беларусі, Украіне, Польшчы, Славакіі, Балгарыі.

Цяпер аўтар працуе над манаграфіяй “Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі: абрысы замглёнага краявіду”, выхад якой запланаваны на гэты год.