Раман Евы Вежнавец выйшаў у польскім перакладзе

Выдавецтва Kolegium Europy Wschodniej (KEW) выдала раман Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” у перакладзе з беларускай на польскую мову, які зрабіла Малгажата Бухалік. Па-польску твор мае назву “O wilku mówiono w izbie”.

У польскамоўнай анатацыі гаворыцца, што раман Евы Вежнавец — поўная сімвалізму гісторыя, у якой воўк не толькі дзікі звер, але і сведка нашых страхаў, надзей і няздзейсненых жаданняў. Героі кнігі сутыкаюцца сам-насам з гэтай велічнай істотай, што прымушае іх супрацьстаяць уласным пачуццям і трывогам. Гэта гісторыя пра тое, што звязвае нас з навакольным светам, пра тое, як многаму мы можам навучыцца ў тых, каго часта баімся зразумець.

Рэдактарам выступіў Ежы Зыгмунт Шэя (Jerzy Z. Szeja). Ілюстратарка — Аляксандра Канарска (Aleksandra Konarska)

Кнігу ўжо можна купіць праз сайт выдавецтва Kew.org.pl.

Вокладка польскага выдання рамана Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”

Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведамляла пра падпісанне дамоваў на выданне кніг Евы Вежнавец у сакавіку 2024 году.

Фота kew.org.pl