Розныя аўтары напішуць пра жанчын у гісторыі Беларусі

Беларускі фонд ByProsvet пачаў працу над стварэннем кнігі гісторый пра выбітных жанчын у гісторыі Беларусі. Гісторыі для дзяцей у казачнай форме пішуць розныя аўтары і аўтаркі, а ілюстраваць іх будуць розныя мастакі і мастачкі.

Ініцыятары выдання прэзентуюць першую калабарацыю – спявачка, паэтка, папулярызатарка гісторыі Кацярына Ваданосава разам з мастачкай Аляксандрай Канафальскай раскажуць дзецям гісторыю на падставе біяграфіі Эміліі Плятэр.

“Эмілія-ваярка” пакуль прадстаўлена толькі ў чарнавой версіі, каб падзяліцца ходам працы над праектам.

Кнігу мяркуюць выдаць у наступным годзе, у тым ліку, за кошт данатаў. Прачытаць падрабязнасці і зрабіць свой унёсак можна па спасылцы: buymeacoffee.com