Дакументальная кніга аўтарства Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка “Я з вогненнай вёскі…” упершыню з’явілася па-нямецку ў перакладзе з беларускай мовы Томаса Вайлера (Thomas Weiler).
Нямецкі пераклад кнігі мае назву “Feuerdörfer” (Вогненныя вёскі) і выйшаў з друку ў выдавецтве Aufbau. Кніга можна набыць праз сайт выдавецтва ў дзвюх верскіях: папяровай у цвёрдай вокладцы і электроннай. Навіной падзяліўся ў фэйсбуку журналіст, пісьменнік, даследчык беларускай музыкі і культуры Інга Петц (Ingo Petz).
З апісння на сайце выдавецтва:
“У кнізе слова маюць відавочцы, якія перажылі масавыя забойствы ў беларускіх “вогненных вёсках” падчас Другой сусветнай вайны. Алесь Адамовіч, Янка Брыль і Уладзімір Калеснік вышуквалі іх па краіне і запісвалі ўспаміны на магнітафон. Старанна аформленыя і арганізаваныя ў раздзелы, іх галасы сведкаў ствараюць адмысловую харавую паліфанію, якая з мастацкага гледзішча выходзіць далёка за рамкі калажу <…> Кніга, страшэнна актуальная на фоне цяперашніх войнаў і антыдэмакратычных падзей, падсвятляе “сляпую пляму” ў нямецкай гісторыі”.
Часопіс TOLEDO падрыхтаваў падрабязны матэрыял пра кнігу, кантэкст і працу перакладачыка: “Ажно цяжко расказваць – man kann’s kaum erzählen…”