Выдавецтва “Логвінаў” выпусціла з друку адну з найбольш папулярных кніг каралевы брытанскага дэтэктыву — раман Агаты Крысці “Забойства ва «Усходнім экспрэсе»”. Пераклала твор на беларускую мову Аляксандра Дзмітранок.
“Рэцэпт ідэальнага герметычнага дэтэктыву: некалькі дзён снегавой пасткі, вагон міжнароднага цягніка, труп у замкнёным знутры купэ, трынацаць пасажыраў і адзін Эркюль Пуаро — змяшаць, прыправіць драбочкам Еўропы 30-х мінулага стагоддзя і падаваць у інтэр’еры ар-дэко”, — расказваецца ў анатацыі да кнігі на сайце выдавецтва, дзе яе ўжо можна купіць.