Выдавецтва “Логвінаў” выпусціла з друку адну з найбольш папулярных кніг каралевы брытанскага дэтэктыву — раман Агаты Крысці “Забойства ва «Усходнім экспрэсе»”. Пераклала твор на беларускую мову Аляксандра Дзмітранок. “Рэцэпт ідэальнага герметычнага дэтэктыву: некалькі дзён снегавой пасткі, вагон міжнароднага цягніка, труп у замкнёным знутры купэ, трынацаць пасажыраў і адзін Эркюль Пуаро […]