“Свае” супраць “сваіх” — падкаст “Спіс на лета” пра Быкава

Дзявяты выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by прысвечаны ці не самаму вядомаму беларускаму пісьменніку  Васілю Быкаву. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч.

Чалавечы выбар і спробы ўцячы ад гэтага выбару, “свае”, якія надзвычай хутка робяцца “чужымі”, падзеі 30-ых гадоў ХХ стагоддзя, пра якія “нельга казаць” і пра якія Васіль Быкаў гаворыць адным з першых. Дар’я Бялькевіч і Марына Казлоўская размаўляюць пра беларускага пісьменніка, які паказвае чалавека як вельмі складаную сістэму і ставіць пытанні “Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін” і “Чаму і завошта?”.

“Жураўліны крык”, “Сотнікаў” (“Ліквідацыя”), “Знак бяды”, “Доўгая дарога дадому” — які з гэтых тэкстаў найважнейшы ў беларускай літаратуры, пры чым тут “Па што ідзеш, воўча” Евы Вежнавец, страх, віна, і дзе беларусы “накасячылі”?

Apple Podcasts
Yandex Music
Spotify

Раней выходзілі выпускі:
1. Янка Купала як стваральнік беларускага тэатра
2. Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры
3. Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей
4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап
5. Максім Багдановіч як самы любімы паэт
6. Якуб Колас і страчаны рай
7. Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс
8. Іван Мележ: Людзі на балоце і зямля