Month: Лістапад, 2024

У ЗША адрэстаўравалі фільм “Дзікае паляванне караля Стаха”

У ЗША на Blu-ray выйшла лімітаванае (2500 копій) выданне рэжысёрскай версіі фільма Валерыя Рубінчыка “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча, які ўпершыню пабачыў свет у 1980 годзе. Рэстаўрацыю рабіў Крэйг Роджэрс (Craig Rogers) спецыяльна для кампаніі Deaf Crocodile, якая і выпусціла стужку. “Напалову фольк-хорар, напалову містычная містэрыя, “Кароль Стах” […]

Рэзідэнцыя ў Варшаве для літаратараў з Беларусі і Украіны

Старамейскі Дом Культуры запрашае літаратараў і літаратарак з Беларусі і Украіны правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы. Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых на дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці установы. Набор прызначаны для творцаў з Беларусі ды […]

Пра Слуцк і машыну часу — Аліна Нагорная для дзяцей

Актывістка Аліна Нагорная, аўтарка кнігі “Мова 404”, напісала твор для дзяцей “У Слуцку на машыне часу”, падзялілася аўтарка навіной у фэйсбуку. Гісторыя апавядае пра двух хлопчыкаў, якія вандруюць па Слуцку на машыне часу. У кожным падарожжы іх чакаюць цікавыя прыгоды, вядомыя асобы і інтэрактыўныя заданні. “Гэта мой спосаб абняць горад, […]

Ганна Севярынец з кароткай лекцыяй пра Багушэвіча

Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Другая лекцыя прысвечана Паўлюку Багрыму, а трэцяя — Францішку Багушэвічу. У 15 невялікіх відэа Ганна Севярынец расказвае, якія тэксты паўплывалі на нас як на нацыю, […]

На кірмашы ў Катавіцах прэзентуюць беларускага Мілаша

8—10 лістапада ў польскім горадзе Катавіцы пройдзе Кірмаш кнігі, у межах якога ініцыятыва RKNO прэзентуе зборнік выбраных вершаў лаўрэата Нобелеўскай прэміі Чэслава Мілаша “Чалавек шматпавярховы” ў беларускіх перакладах. “Чалавек шматпавярховы” — плён працы беларускіх перакладчыкаў, сярод якіх Юрась Бушлякоў, Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, Ян Чыквін і Ганна Янкута. Укладальнікам кнігі […]

Збіраюць подпісы для шыльды на доме Быкава ў Горадні

Жыхары Горадні адкрылі збор подпісаў пад петыцыяй на сайце e-petitions.by, за ўсталяванне памятнай шыльды на доме па вуліцы Вялікая Траецкая, 28 дзе з 1958 году і да пераезду на новы адрас па вуліцы Свярдлова жыў класік беларускай літаратуры Васіль Быкаў. Аўтары петыцыі адзначаюць, што дзякуючы мемарыяльнай шыльдзе ў горадзе з’явіцца важны культурны […]

Прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец у музеі Багдановіча

5 лістапада 2024 году, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец “РЭ/ЭКСПАЗІЦЫЯ. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”, пра выхад якой раней пісаў Bellit.info. Колькі разоў Ірына Мышкавец прамаўляла за Максіма Багдановіча словы “Я кнігу маю…” і вось цяпер з першай аўтарскай кнігай можна павіншаваць […]

“Чырвоны крыж” Філіпенкі выйдзе па-беларуску

У студзені на беларускай мове ў выдавецтве Gutenberg мае выйсці раман “Чырвоны крыж” Сашы Філіпенкі. Цяпер адкрытая перадзамова на сайце gutenbergpublisher.eu. Раней у 2024 годзе Gutenberg Publisher выпусціла ў беларускіх перакладах два іншыя раманы Сашы Філіпенкі: “Былы сын” і “Крэмулятар”. Сам аўтар падзяліўся навіной у інстаграме і праілюстраваў яе такім […]

Выйшаў зборнік навагодніх песень ад Таццяны Грыневіч

Музыка, спявачка і нястомная папулярызатарка беларускай культуры Таццяна Грыневіч, якая цяпер жыве ў Турцыі, выдала зборнік з аўтарскімі святочнымі песнямі на вершы беларускіх паэтаў. Адмыслова да Калядных святаў яна сабрала калекцыю навагодніх песень пад адну вокладку і выдала ў Варшаве. “Песні агучаны і выкладзены на ютубе. Ёсць QR-код і з дапамогай […]

Стала вядома, калі ўручаць Прэмію Гедройця

Цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску (Польшча) 26 лістапада. Журы назаве тры найлепшыя кнігі за 2023 год, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы. Таксама 25 і 26 лістапада ў Гданьску пройдуць сустрэчы з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі, выстава, кніжны кірмаш і яшчэ шмат чаго цікавага. ⏰ […]