Выйшла кніга пра рэпатрыяцыю беларусаў з Падляшша

Праграмная Рада тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва” выдала новую кнігу ў сваёй бібліятэчцы. Гэта аповед журналіста і літаратара Сяргея Чыгрына пра рэпатрыяцыю беларусаў Беласточчыны ў 1944-1948 гадах.

“У кнізе шмат успамінаў тых беларусаў і іх нашчадкаў, якіх з Беласточчыны перасялілі ў савецкую Беларусь”, — піша ў Facebook Яраслаў Іванюк.

Па пытаннях набыцця кнігі раяць звяртацца ў рэдакцыю тыднёвіка “Ніва” ў Беластоку.