Month: Чэрвень, 2023

Аўтабіяграфія Быкава выйдзе ў польскім перакладзе

Добрыя навіны: у Польшчы выходзіць аўтабіяграфія Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”, з’яўленне кнігі анансавала ўроцлаўскае выдавецтва Kollegium Europy Wschodniej. Уражаннямі ад твора падзялілася перакладчыца Яанна Бернатовіч: “Я купіла гэтую кнігу падчас першай паездкі ў Мінск…

“Дзеяслоў” №124 — ужо ў скрынках падпісчыкаў

З’явіўся свежы нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў” (травень-чэрвень). У нумары: вершы Леаніда Дранько-Майсюка і Валера Дубоўскага, проза Святланы Воцінавай і Давіда Шульмана, запісы Людмілы Хейдаравай, літаратуразнаўства ад Анатоля Трафімчыка і Сяргея Кавалёва, анкета Насты Кудасавай ды шмат іншых цікавостак.

“Не загаснуць зоркі ў небе”: Юрась Шамецька чытае Анатоля Сербантовіча

Сёння ў знак салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі беларускі паэт Юрась Шамецька чытае верш Анатоля Сербантовіча «Упаду, упаду…». Да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы з усяго свету зладзілі адмысловы флэшмоб і стварылі паэтычную відэа-хрэстаматыю «Не загаснуць зоркі ў небе». *** 90 год таму ў Мінску пачала стварацца новая арганізацыя: Саюз пісьменнікаў […]

“Паэтыка” Арыстотэля — ўпершыню па-беларуску!

У серыі “Галерэя чалавечай думкі” папаўненне: Лявон Баршчэўскі прадставіў свой пераклад са старагрэцкай мовы “Паэтыкі” Арыстотэля. Першае кніжнае выданне знакамітага трактату здзейсненае выдавецтвам Змітра Коласа. Вялікі грэцкі філосаф і энцыклапедыст Арыстотэль са Стагіры (384 — 322 гг. да н. э.) у гісторыі чалавецтва лічыцца заснавальнікам не толькі логікі, але і […]

Фотафакт: надмагілле Алеся Разанава на Паўночных могілках Мінска

Магіла Алеся Разанава знаходзіцца на Паўночных могілках Мінска. Нядаўна на ёй быў усталяваны прыгожы надмагільны помнік. Для тых, хто жадаў бы прынесці кветкі вялікаму беларускаму паэту, падаем каардынаты пахавання: Паўночныя могілкі-1 (1 брама), сектар 47, шэраг 18, участак 16. Алесь Разанаў нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Сялец на Берасцейшчыне. […]

“Не загаснуць зоркі ў небе”: Валянціна Шаўчэнка чытае Ніну Мацяш

На знак салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі дзяячка беларускай дыяспары ў Паўночнай Амерыцы, старшыня аддзялення Згуртавання беларусаў Канады ў Таронта, сябра БІНіМ Валянціна Шаўчэнка чытае верш Ніны Мацяш «Сябрыне». Да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы з усяго свету зладзілі адмысловы флэшмоб і стварылі паэтычную відэа-хрэстаматыю «Не загаснуць зоркі ў небе». З чаго ўсё пачыналася 90 год таму ў Мінску […]

“Не загаснуць зоркі ў небе”: Андрусь Такінданг чытае Алеся Пісьмянкова

На знак салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі беларускі мастак, музыка, паэт, тэлевядучы Андрусь Такінданг чытае верш Алеся Пісьмянкова «На плошчы Якуба Коласа». Да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы з усяго свету зладзілі адмысловы флэшмоб і стварылі паэтычную відэа-хрэстаматыю «Не загаснуць зоркі ў небе». З чаго ўсё пачыналася 90 год таму ў Мінску пачала стварацца новая арганізацыя: Саюз […]

Навінка ад VESNA BOOKS: зборнік рок-паэзіі Фелікса Аксёнцава

Добрыя навіны: у пражскім выдавецтве “Вясна” пабачыў свет зборнік Фелікса Аксёнцава “Марнатраўны сын”. У кнігу ўвайшлі тэксты песень для гуртоў Bonda, ULIS, Крама, а таксама фотаздымкі і ілюстрацыі з рок-альбомаў. Выдаўцом выступіла пражская “Vesna / Вясна”, рэдактарам – Сяргей Шупа. Мастак кнігі Андрэй Дарохін, а шматлікія архіўныя фотаздымкі прадаставілі Алена […]

Чэрвеньская “Літаратурная Беларусь” даступная для запампоўкі

Выйшаў новы нумар “Літаратурнай Беларусі”. Чэрвень традыцыйна прысвячаецца рэдакцыяй памяці Васіля Быкава, народнага пісьменніка Беларусі не стала 30 гадоў таму. У выпуску – эсэ Аляксея Рагулі, апавяданне Міколы Ільючыка, новыя вершы Марыі Баравік, Ілоны Сцяцко, Марыі Новікавай, Ірыны Грумандзь і Уладзіміра Мароза, літаратурныя навіны замежжа. Поўны змест і PDF нумару […]

“Айчына” Уладзіміра Арлова для англамоўнага чытача

Кніга Belarus: An Illustrated History — пераклад выдання Уладзіміра Арлова «Айчына. Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» — адрасавана не столькі беларусам, колькі іншаземцам, у т.л. палякам. На днях у кракаўскім выдавецтве Gutenberg Publisher, заснаваным беларускімі эмігрантамі, выйшла кніга Belarus: An Illustrated History (“Беларусь. Ілюстраваная гісторыя”). Выданне пра мінулае Беларусі […]