Добрыя навіны: у Польшчы выходзіць аўтабіяграфія Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”, з’яўленне кнігі анансавала ўроцлаўскае выдавецтва Kollegium Europy Wschodniej.
Уражаннямі ад твора падзялілася перакладчыца Яанна Бернатовіч: “Я купіла гэтую кнігу падчас першай паездкі ў Мінск, хоць тады сумнявалася, ці змагу я прачытаць яе ў арыгінале. Але прачытала, і адным подыхам – Быкаў піша проста, ашчадна, без аглядак, без збыткоўнасці і трапляе проста ў сэрца. Кніга для тых, хто хоча крыху зразумець Беларусь”.
Першы дзень продажаў – 7 ліпеня.
Да прэм’еры выдавецтва KEW абвесціла перадпродажныя зніжкі. Перадзамову можна аформіць тут: https://www.kew.org.pl/produkt/wasil-bykau