Tag: Сяргей Харэўскі

“Каменныя казкі” Андрэева атрымалі “Залатую літару”

Пісьменнік і мастак Адам Глобус абвясціў пераможцу сваёй штогадовай суб’ектыўнай прэміі. Такім чынам “Залатую літару” і званне найлепшай кнігі 2024 году атрымлівае кніга “Каменныя казкі” Аляксея Андрэева. Адам Глобус апублікаваў вердыкт у фэйсбуку, дадаўшы: “Акром тэкстаў мне спадабалася мастацкае аздабленне, паліграфічнае выкананне і прадмова Сяргея Харэўскага“. Аляксей Андрэеў — сукльптар, літаратар […]

Ванда Марцінш атрымала прэмію мэра Вільні

Віленская беларуская паэтка і перакладчыца Ванда Марцінш душ Рэйш атрымала прэмію мэра горада Вільня за кнігу вершаў “Маланкі над Вільняй”, пра выданне якой раней пісаў Bellit.info. “Сказаць, што задаволеная — нічога не сказаць. Грамадскую частку сваёй дзейнасці лічу важнейшай за літаратурную, таму гэта «не зусім літаратурная прэмія» асабліва радуе. Вельмі ўдзячная сваім сябрам з віленскага беларускага клуба […]

Літаратурная афіша 18—24 снежня: анлайн, Варшава, Вільня

Афіша літаратурных і калялітаратурных мерапрыемстваў на перадкалядны тыдзень. 18 снежня У Варшаве пройдзе літаратурная сустрэча “З цвёрдай верай і словам агнёвым”: (Не)расстраляная беларуская паэзія”. Весці імпрэзу будзе Кшыштаф Чыжэўскі. У 1930-я сталінскім НКУС было знішчана цэлае пакаленне таленавітых беларускіх літаратараў. Апагеем стала Чорная ноч з 29 па 30 кастрычніка, калі […]

“Мінск у мастацтве” — новая кніга Сяргея Харэўскага

У выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга мастацтвазнаўцы, гісторыка архітэктуры і культуролага Сяргея Харэўскага пад назвай “Мінск у мастацтве. Вобразы горада розных эпох”. Гэта багата ілюстраванае выданне, у якім аўтар аналізуе творы мастакоў, прысвечаныя сталічным краявідам. “Мінск у мастацтве” — гэта 14 эсэ пра мастакоў, якія паслядоўна выяўлялі і выяўляюць Мінск на […]