Віленская беларуская паэтка і перакладчыца Ванда Марцінш душ Рэйш атрымала прэмію мэра горада Вільня за кнігу вершаў “Маланкі над Вільняй”, пра выданне якой раней пісаў Bellit.info.
“Сказаць, што задаволеная — нічога не сказаць. Грамадскую частку сваёй дзейнасці лічу важнейшай за літаратурную, таму гэта «не зусім літаратурная прэмія» асабліва радуе. Вельмі ўдзячная сваім сябрам з віленскага беларускага клуба «Сябрына», якія прынялі блудную авечку пасля таго, як вярнулася з-за мяжы і падтрымлівалі на кожным кроку“, — дзеліцца эмоцыямі пісьменніца на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Кніга “Маланкі над Вільняй”, якую паэтка называе “падарункам роднаму гораду” была выдадзена фондам “Камунікат” у 2023 годзе. У трохмоўнае выданне ўвайшлі арыгіналы вершаў па-беларуску і пераклады на літоўскую і польскую мовы. Пераклад на польскую зрабіў віленскі польскі паэт Аляксандр Снежка. Уступ да кнігі напісаў Сяргей Харэўскі.
Загалоўнае фота з фэйсбука пісьменніццы