Tag: падкасты

Новы выпуск падкаста Сяргея Дубаўца пра віленскую анталогію

Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец у падкаст-праекце спецыяльна для сайта Bellit.info працягвае апавядаць пра Вільню, гэтым разам пра ейнае месца ў творчасці Алеся Гаруна, Наталлі Арсенневай, Максіма Танка. Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Анталёгія “Вільня” (выпуск 3). Незвычайная вечарынка Можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]

Другі выпуск падкаста “Літаратурныя зацемкі” ад Сяргея Дубаўца

Пісьменьнік і журналіст Сяргей Дубавец у новым падкаст-праекце спецыяльна для сайта Bellit.info працягвае апавядаць пра Вільню і ейнае месца на беларускай літаратурнай мапе. Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Можна слухаць на soundcloud.com, а неўзабаве таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index, Listen Notes. 2. Крывы горад нябесны Гэта ўвогуле нечаканая […]

Запускаем падкаст! Сяргей Дубавец адкрывае новы праект на Bellit.info

Пісьменьнік і журналіст Сяргей Дубавец распачынае падкаст “Літаратурныя зацемкі” спецыяльна для сайта Bellit.info. У першым выпуску “Анталёгія “Вільня” аўтар распавядае пра вобраз “крывіцкай Мэкі” ў беларускай паэзіі. Падкаст даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index, Listen […]

Прэтэндэнты на прэмію за творы пра гісторыю і культуру

Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за творы, што апавядаюць пра гісторыю культуру Беларусі, разгледзела заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінантаў за 2024 год. Згодна з новым падыходам, на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа /відэацыклы, кіно ды іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі. […]

Пачынаецца новы сезон прэміі імя Алеся Адамовіча

Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча, якая ўганаруе творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. Арганізатары чакаюць заяўлення твораў, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію. Хто можа ўдзельнічаць? Сёлета прэмія выйшла за межы кніжных старонак. Прымаюцца: Асноўнае патрабаванне – твор мусіць быць апублікаваны ў 2024 годзе […]

Юля Цімафеева ў падкасце “Адкуль бяруцца кнігі”

Госцяй чарговага падкасту “Адкуль бяруцца кнігі”, які выходзіць у межах праекту “Літрадыё” стала паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева. Аўтарка расказвае пра дакументальную паэзію, якая згладжвае рэчаіснасць, пра напісанне “Менскага дзённіка” ў пальчатках ангельскай мовы, пра захапленне калажамі ды пра мастацтва Ансельма Кіфера і Луіз Буржуа, якія заўжды натхняюць. Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой […]

Збор сродкаў на кнігу пра народныя спевы старавераў Беларусі

У канцы 2024 году ў выдавецтве “Скарына” мае выйсці ўнікальная кніга этнамузыколага Вольгі Барышнікавай “І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі”. І цяпер адкрыты збор сродкаў на выданне праз краўдфандынгавую платформу Gronka.org. Стараверы паўночна-заходняй Беларусі  — гэта нашчадкі перасяленцаў з Масковіі, якія беглі ў Вялікае Княства Літоўскае ад […]

Новыя выпускі падкастаў ад “Літрадыё”

Праект “Літрадыё” нядаўна папоўніўся некалькі выпускамі сваіх падкастаў. У межах серыі “Супердудко” выйшлі размовы з пісьменніцай Юляй Арцёмавай і перакладчыцай Верай Бакстэр. А ў серыі падкастаў “Адкуль бяруцца кнігі” госцяй стала Зараслава Камінская. Юля Арцёмава выдала дэбютную кніжку “Я и есть революция” ў выдавецтве “Пфляўмбаўм”, а цяпер піша аўтафікшн-кнігу, урывак з якой публікаваўся ўласна на “Літрадыё”. У […]

Падкаст “Спіс на лета” пра Караткевіча ў відэафармаце

Заключны эпізод першага сезону падкасту “Спіс на лета”, які вядуць выкаладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч, прысвечаны творчасці Уладзіміра Караткевіча. Размова ідзе пра “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Ладдзю Роспачы”, “Каласы пад сярпом тваім”, а таксама пра раскошу любіць гэтую зямлю і шукаць мора. Адметна тое, што выпуск выйшаў таксама […]

Самы масавы пісьменнік і яго ідэальны герой у падкасце “Спіс на лета”

У новым выпуску падкасту “Спіс на лета” ад пляцоўкі wir.by паэтка Дар’я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”. Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы “масавы” беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці […]