19 снежня ў продаж паступіць новае, ліцэнзаванае выданне “Брацтва пярсцёнка” — першай кнігі знакамітай трылогіі “Валадар пярсцёнкаў” Джона Р. Р. Толкіна, паведамляе выдавецтва “Янушкевіч”. Новы пераклад на беларускую мову вынік двухгадовай працы паэта і перакладчыка Ігара Кулікова. Вокладку і мастацкае афармленне зрабіла Настасся Пазняк. На сайце анлайн-кнігарні knihauka.com можна аформіць […]
Tag: навінкі
Выйшаў адрыўны каляндар-слоўнічак на 2024 год
Выйшаў адрыўны каляндар-слоўнічак 2024 “Лёгкая мова”, які кожны дзень падае новае беларускае слова – усяго 365 слоў. На кожнай старонцы яркая карцінка, слова на беларускай мове, яго пераклад на ангельскую і расейскую ды прыклад з мастацкай літаратуры. Два спосабы мацавання: на стол і сцяну. Кожны каляндар ідзе ў падарункавай скрыначцы, […]
25 лістапада ў Вільні пройдзе прэзентацыя новай кнігі Ванды Марцінш
25 лістапада ў віленскім Доме нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25, другі паверх) адбудзецца прэзентацыя кнігі Ванды Марцінш душ Рэйш “Маланкі над Вільняй”, якую выдала фундацыя “Камунікат” (Беласток). Кніга выйшла на трох мовах — у беларускім арыгінале, перакладзе на літоўскую Альмы Лапінскене і перакладзе на польскую Аляксандра Снежкі. Паэтка апавядала, што […]
Неўзабаве выйдуць “На ростанях” Коласа і збор твораў Разанава
У хуткім часе ў выдавецтве “Папуры” выйдзе дзве новыя кнігі: збор твораў аднаго з самых уплывовых беларускіх паэтаў Алеся Разанава “З маланкаю ў сэрцы” і трылогія класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа “На ростанях”. “З маланкаю ў сэрцы” — так павінен быў называцца том выбранага, які ўклаў сам Алесь Разанаў у […]
“Мінск у мастацтве” — новая кніга Сяргея Харэўскага
У выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга мастацтвазнаўцы, гісторыка архітэктуры і культуролага Сяргея Харэўскага пад назвай “Мінск у мастацтве. Вобразы горада розных эпох”. Гэта багата ілюстраванае выданне, у якім аўтар аналізуе творы мастакоў, прысвечаныя сталічным краявідам. “Мінск у мастацтве” — гэта 14 эсэ пра мастакоў, якія паслядоўна выяўлялі і выяўляюць Мінск на […]
Новую кнігу Уладзіміра Мацкевіча ўжо можна перадзамовіць
Кніга “Уводзіны ў філасофію” (Введение в философию) Уладзіміра Мацкевіча – гэта філасофская размова ад першай асобы пра мысленне, індывідуальнасць, ідэі і філасофіі. Кніга пабудаваная на аснове цыклу лекцы, прачытаных у 2008–2009 гадах. Гэта не падручнік па філасофіі, гэта не даведнік для пачаткоўцаў, гэта ўводзіны ў сістэму ўяўленняў аб мысленні і […]
Тры кніжныя навінкі для дзяцей
За апошні час выйшла некалькі новых кніг для дзяцей у беларускіх выдавецтвах. Выдавецтва “Папуры” выпусціла новую казку Надзеі Ясмінскай пад назвай “Снегурумі”. Галоўная гераіня якой, Мія, жыве ў цёплым паўднёвым мястэчку і так марыць пабачыць сапраўдны снегапад, пакоўзацца на горцы ды зляпіць снегавіка. Але за акном у яе цёпла і […]
Выйшла трохмоўная кніга вершаў пра Вільню Ванды Марцінш
Фонд “Камунікат” выдаў кнігу вершаў пра Вільню паэткі Ванды Марцінш душ Рэйш, у якую ўвашлі тэксты беларускіх арыгіналаў і перакладаў на літоўскую і польскую мовы. Уступ да кнігі “Маланкі над Вільняй” напісаў Сяргей Харэўскі. “…Гэта мой падарунак роднаму гораду да 700-годдзя. Ідэя такой кнігі належыла перакладчыцы Альме Лапінскене, яна і […]
Выйшаў новы зборнік прозы Алеся Аркуша
Фонд “Камунікат” выдаў зборнік прозы пісьменіка, заснавальніка Таварыства Вольных Літаратараў Алеся Аркуша пад назвай “Вечар — як сон, у якім шмат агнёў”. У кнігу ўвайшлі пераважна жодзінскія апавяданні і раман “Спадчына”. Сярод герояў твораў: мастак Алесь Пушкін, які шукае Келіх Граля; Мікола-самастрэл з Крывога Рогу; помнік Леніну, што непрыкметна знік […]
Дзве кніжныя навінкі ад выдавецтва “Янушкевіч”
У выдавецтве “Янушкевіч”, якое з нядаўняга часу асталявалася ў Польшчы, вышла дзве новыя кнігі. Працяг раману Евы Вайтоўскай “Гарэзлівы пацалунак” і “Записки несостоявшегося химика” Аляксандра Дземідовіча. Доўгачаканы другі том “Гарэзлівага пацалунку” Евы Вайтоўскай — гэта напоўнены беларускай рэчаіснасцю дынамічны моладзевы раман на аснове сюжэту культавай японскай мангі. Першы том выйшаў […]