Tag: Макс Шчур

Па-беларуску выйшла кніга вершаваных афарызмаў Буды

Выдавецтва Rozum.Media паведаміла пра выхад першага беларускага выдання зборніка вершаваных афарызмаў “Дгаммапада”, аўтарства якіх прыпісваецца заснавальніку будызму Буду Шак’ямуні. На беларускую мову кнігу пераклаў паэт і будыст Макс Шчур паводле даслоўнага ангельскага падрадкоўніка з граматычным разборам арыгіналу, даступнага анлайн у NTU Digital Library of Buddhist Studies. “Дгаммапада”, напісаная на мове […]

Макс Шчур напісаў успаміны кліматычнага актывіста — навінка

Выдавецтва Rozum.Media, што месціцца ў Познані, выпусціла першую частку накладу новай кнігі Макса Шчура “Разьюшанасьць і любоў. Успаміны кліматычнага актывіста”. Як гаворыць аўтар, гэты твор ёсць вольным працягам 900-старонкавых успамінаў “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”. Пры адсутнасці грантаў і часу на творчасць кніга ўзнікла паводле ўзору “У дарозе” Керуака — спосабам […]

27 траўня ўручаць прэмію найлепшай паэтычнай кнізе

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на цырымоніюўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу, якая сёлетаадбудзецца 27 траўня 2026 году ў Новым Тэатры ў Варшаве. Сёлета прэмія адзначае дзясяты, юбілейны сезон. Гасцей вечара ў праграме чакаюць: выступы шортлістараў, абвяшчэнне лаўрэата, музычная праграма ад гурта “Lity Taler”, […]

Па-беларуску выйдзе адна з найвядомейшых кніг пра будызм

Выдавецтва Gutenberg Publisher падзялілася навіной пра набыццё правоў на беларускі пераклад кнігі “The Heart of the Buddha’s Teaching: Transforming Suffering into Peace, Joy, and Liberation” Тхыць Нят Ханя і анасавала выхад навінкі ў канцы 2026 году. Над перакладам кнігі працуюць Ларыса Івашкевіч, Антон Тарас і Макс Шчур. “The Heart of […]

Сяргей Дубавец пра “спрынтарскую паэму ўласнага жыцця” Макса Шчура — падкаст

У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні 900-старонкавай аўтабіяграфіі Макса Шчура “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”. Ці сапраўды касцяком кнігі выступае сэкс, як на асобе пісьменніка адбілася працяглая гісторыя эміграцыі і ці здолеў бы нехта іншы напісаць вывераную зрокам празаіка спрынтарскую паэму ўласнага жыцця. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, […]

Макс Шчур выдаў кнігу постпаэзіі “Чайны збор”

Выдавецкая ініцыятыва SayBeat выдала кнігу выбранай (пост)паэзіі Макса Шчура “Чайны збор”, якая складаецца з найлепшых тэкстаў за 20 гадоў. Назва “Чайны збор” адсылае да зборніка паэзіі Макса Шчура 2006 году “Ранні збор”. Новая кніга прысвечаная франка-чэскаму паэту сюррэалісту Петэру Кралу, які памёр ў 2020 годзе і з якім быў добра знаёмы […]

Gutenberg анансуе серыю сучаснай беларускай прозы

Выдавецтва Gutenberg Publisher абвесціла пра запуск серыі “Акно ў прозу”. У межах серыі будуць перавыдавацца прыкметныя беларускія празаічныя творы апошняга часу, першыя выданні якіх даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Проста цяпер можна перадзамовіць 5 кніг серыі. Серыю распачынае раман Уладзіміра Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”, манументальны твор пра […]

Дэбютны раман Шчура ўпершыню выйшаў на паперы

Новая выдавецкая ініцыятыва SayBeat упершыню выдала друкам дэбютны раман Макса Шчура “Там, дзе нас няма”, які аўтар напісаў яшчэ ў 2004 годзе і публікаваў у электроннай версіі. Новае выданне дапоўненае аўтарскімі рэфлексіямі “Адказы без пытанняў” і “Палімпсест 2022”, параўнальнай табліцай папярэдніх версій рамана і выбранымі чытацкімі водгукамі. Акрамя аўтарскага правапісу, заснаванага на […]

Макс Шчур выдаў падрабязную аўтабіяграфію

Выйшла двухтомная кніга ўспамінаў лаўрэата Прэміі Гедройця (2016) Макса Шчура “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”. Гэта першая публікацыя новай выдавецкай ініцыятывы SayBeat. Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы падтрымцы блізу шасці дзясяткаў фундатараў на краўдфандынгавай платформе Gronka. Твор уяўляе сабой белетрызаваную аўтабіяграфію. Сам аўтар Макс Шчур азначае жанр кнігі як “мэм-угáры”. Ягоная […]

Новая выдавецкая ініцыятыва збірае сродкі на кнігу Макса Шчура

Новая выдавецкая ініцыятыва SayBeat, створаная ў рамках Studio Magenta (Варшава), абвясціла краўдфандынгавую кампанію на платформе Gronka.org, мэта якой сабраць сродкі на выданне кнігі Макса Шчура “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”. Навінка ад Макса Шчура ўяўляе сабой кнігу ўспамінаў, белетрызаваную аўтабіяграфію, выданне якой запланаванае на люты наступнага году. Сам аўтар вызначае жанр […]