Папаўненне ў калекцыі аўдыёкніг “Кнігі без літар”, якая збіраецца сайтам Kamunikat.org: днямі выйшла новая аўдыёкніга — раман “Сутарэнні Ромула” Людмілы Рублеўскай. Сюжэт трымае слухача ў напружанні да канца. На паперы раман выходзіў у серыі “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў у 2012 годзе. Кніга была ўганараваная Літаратурнай прэміяй імя Францішка Багушэвіча. […]
Tag: Людміла Рублеўская
Класіка, пераклад, сучасная літаратура — новыя аўдыякнігі
З’явілася некалькі новых аўдыякніг — гэта “Мёртвым не баліць” Васіля Быкава, “Ночы на Плябанскіх млынах” Людмілы Рублеўскай і “Легенда соннай лагчыны” Вашынгтана Ірвінга. “Мёртвым не баліць” — адзін з самых драматычных твораў Васіля Быкава, якая з цэнзурных прычынаў не друкавалася два дзесяцігоддзі пасля напісанна. Галоўнай прычынай забароны было тое, пра […]