Хадановіч і Шпарага трапілі ў літоўскі топ найлепшых перакладных кніг 2023

Літоўскі навіновы партал 15min.lt падводзіць кніжныя вынікі 2023 году. У топ найлепшых перакладных кніг трапілі дзве, напісаныя беларускімі аўтарамі Вольгай Шпарагай і Андрэем Хадановічам. Любы ахвотны можа паўдзельнічаць у народным галасаванні.

Кніга Вольгі Шпарагі “У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі” (Olga Šparaga „Revoliucijos veidas moteriškas: Baltarusijos atvejis“) удзельнічае ў намінацыі перакладны нон-фікшн. Прагаласаваць можна тут.

Двухмоўная беларуска-літоўская кніга вершаў Андрэя Хадановіча “Фантомныя радасці” (Andrejus Chadanovičius „Fantominiai džiaugsmai“) увайшла ў пятнаццатку найлепшых паэтычных перакладных кніг разам з такімі аўтарамі як Алэг Лышэга, Сяргій Жадан, Віслава Шымборска, Ілля Камінскі, Чарлз Букоўскі і інш. Прагаласаваць у гэтай намінацыі можна тут.