19 снежня ў продаж паступіць новае, ліцэнзаванае выданне “Брацтва пярсцёнка” — першай кнігі знакамітай трылогіі “Валадар пярсцёнкаў” Джона Р. Р. Толкіна, паведамляе выдавецтва “Янушкевіч”. Новы пераклад на беларускую мову вынік двухгадовай працы паэта і перакладчыка Ігара Кулікова. Вокладку і мастацкае афармленне зрабіла Настасся Пазняк. На сайце анлайн-кнігарні knihauka.com можна аформіць […]