Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў расказаў у фэйсбуку, што амаль закончыў падрыхтоўку да выдання кнігу выбраных вершаў аднаго з найвялікшых паэтаў ХХ стагоддзя Уістана Х’ю Одэна (Wystan Hugh Auden).
“Дарэчы, Одэна завярстаў і пакінуў недзе да НГ (Новага году — Bellit.info) адлежвацца. Але зьмест ужо мяняцца ня будзе. Наперакладаў выключна тых вершаў, якія мне падабаюцца асабіста, і расставіў іх у такім парадку, якім захацеў. Карацей, поўная сваволя”, — піша перакладчык Ігар Кулікоў і дзеліцца зместам будучай кнігі.
У выбранае мае ўвайсці амаль 50 вершаў Уістана Х’ю Одэна ў перакладах Ігара Кулікова.
Раней творы культавага ангельскага паэта і эсэіста на беларускую мову перакладалі Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Сяргей Прылуцкі, Макс Шчур (пераклады апошніх двух можна пачытаць на сайце часопіса “Ліраж”) і Юля Цімафеева (два эсэ можна пачытаць на сайце часопіса “ПрайдзіСвет”)
Загалоўнае фота danwangdotco.wordpress.com