Tag: эсэ

Неўзабаве выйдзе кніга эсэ журналісткі Алены Германовіч

Выдавецтва Gutenberg Publisher анасавала выхад зборніка эсэ журналісткі Алены Германовіч “Страшна і смешна”. Кніга мае выйсці 20 красавіка, але замовіць навінку можна проста цяпер праз сайт выдавецтва. “Калі вы спазналі ўсю жорсткасць і жахі жыцця і здолелі не закрычаць, схапіўшыся за галаву, а кпліва засмяяцца — вы Алена Германовіч. Яна […]

Дубавец разбіраецца з гістарычнай памяццю ў рэпарцёрскіх партрэтах Ганны Кандрацюк — падкаст

У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае кнігу “Проста з любові” пісьменніцы з Беласточчыны Ганны Кандрацюк. Партрэты сямі асобаў па абодва бакі мяжы (Каліноўскі, Папялушка, Пушкін, Артымовіч, Гіль, Гумянюк і святая Марыя (Петручук)) і іх месца ў культуры, гісторыі і памяці Падляшша. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]

Паэтка Кацярына Масэ выдала кнігу пра метафізіку творчасці

Паэтка Кацярына Масэ напісала кнігу пра метадалогію і метафізіку творчасці з назвай “Плод дрэва тварэння”. Выданне выйшла з друку ў менскім выдавецтве “Чатыры чвэрці”. “Здольнасць тварыць: спазнаўшы аднойчы гэты смак, на яго немагчыма забыцца, немагчыма не шукаць яго паўсюль, бо ён робіць нас тымі, хто мы ёсць. Плод, сабраны з […]

Выйшаў аўстрыйскі часопіс з вершамі беларускіх паэтаў

У Вене выйшаў з друку часопіс пра літаратуру і культуру “Zwischenwelt”, у якім апублікаваныя творы больш як паўтара дзясяткa беларускіх літаратараў у перакладзе на нямецкую мову. Першы нумар за 2026 год называецца “Час на мяжы. Беларуская літаратура ў падполлі і ў выгнанні” (Zeit am Grat. Belarusische Literatur im Untergrund und […]

Выйшла анталогія эсэ 18 сучасных беларускіх аўтарак

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла з друку анталогія эсэ “Іду да вас, людзі”, прысвечаная тэме суседства. У кнізе сабраныя тэксты васямнаццаці аўтарак, якія жывуць як у Беларусі, такі за яе межамі. З прычыны бяспекі некаторыя аўтаркі публікуюцца пад псеўданімамі. “Пра што анталогія агулам? Пра тое, як мы пачуваемся сярод людзей іншых […]

Зацемкі Сяргея Дубаўца на палях аднаго эсэ пра прыроду смеху — падкаст

У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разбіраецца ў прыродзе смеху па прачытанні беларускага перакладу твора французскага набеліста Анры Бэргсона “Смех. Эсэ пра значэнне камічнага”. Ці можа быць смех спагадлівым і добрым, наколькі ён з’ява індывідуальная, ці дастаткова камічнага ў беларускай літаратуры? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]

Дубавец у новым падкасце разбіраецца, ці можна напісаць менскую кнігу пра Варшаву і Познань

У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні кнігі Аляксея Правалоцкага “Цягнік да Познаня”. Ці сапраўды перад чытачом — зборнік эсэ? І ці ўдалося нейкім магічным чынам аўтару, апавядаючы пра польскія мясціны і перадусім Варшаву, напісаць менскую кнігу? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Усё […]

Новы нумар “Літаратурнай Беларусі” — чытаць

Выйшаў вераснёўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім чытачы знойдуць апавяданні Стасі Наркевіч, агляды кніжных навінак ад Валерыя Гапеева, вершы Валеры Дубоўскага і многае іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску: ФОРУМ: развагі Стася ПРУДСКАГА “На бязлюдным чытацкім востраве?”АБРАЗКІ: мініяцюры Міколы СЯНКЕВІЧА “Жыццё пражыць і поле перайсці”ЭСЭ: нататкі Магдалены ЛАЕЎСКАЙ “Цэтлікі з цыраты” […]

Выйшаў пераклад актуальнага эсэ французскай філосафкі

У выдавецтве Skaryna Press пабачыў свет пераклад найноўшага фемінісцкага эсэ французскай філосафкі і гісторыцы Элізабэт Бадэнтэр “Панове, паднапружцеся!”, якое ў арыгінале выйшла ў 2024 годзе. Пераклаў кнігу Уладзіслаў Гарбацкі. Эсэ Элізабэт Бандэнтэр прысвечана страйку ўлонняў, які хвалюе свет з антычных часоў. Раней ён быў утопіяй ці ўяўнай страшылкай. Але ў […]

Андрэй Федарэнка. Нацыя пісьменнікаў (эсэ)

У трэцім выпуску альманаха “Апостраф”, які пабачыў свет у траўні 2025 году, сярод іншага было надрукавана эсэ пісьменніка Андрэя Федарэнкі “Нацыя пісьменнікаў”, дзе аўтар разважае пра лёс беларускай мовы і ейнае месца ў сваім жыцці. Bellit.info друкуе тэкст цалкам. 1 Калі я цяпер бачу дзе-небудзь у Мінску, часцей за ўсё […]