У межах працы па вяртанні беларускіх каштоўнасцяў ініцыятыва MALDZIS выкупіла Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году (Трэці Статут), надрукаваны ў Вільні ў 1693 годзе на польскай мове. Статут ВКЛ 1588 году – самае важнае выданне, надрукаванае ў Вялікім Княстве Літоўскім за ўсе часы яго існавання, і адзін з самых дасканалых прававых дакументаў […]
Tag: бібліятэкі
Сустрэча з Сяргеем Календам — 30 жніўня
У пятніцу віленскі кніжны клюб пры “Чытальні” ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры (Vilniaus g. 20) абмяркуе з Сяргеем Календам яго новую кнігу “Стрыжэ і піша”. Лёгкія і цікавыя тэксты ў зборніку даюць унікальную магчымасць убачыць рэчаіснасць вачыма пісьменніка, які адначасова ёсць экспертам цырульніцкай справы: “Ужо шмат гадоў я пішу […]
Беларусы Амерыкі дапамаглі віленскай “Чытальні”
Беларуская фундацыя Крачэўскага перадала ў кнігазбор “Чытальні”, якая месціцца ў віленскім Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча, калекцыю выданняў паваеннай эмігранцыі. Многія з перададзеных кніг з’яўляюцца бібліяграфічнай рэдкасцю. Кнігі ўжо знайшлі месца на паліцах бібліятэкі і іх можна браніраваць у анлайн-каталозе на адмысловым сайце Сytalnia.com. Каманда “Чытальні” запрашае дакрануцца да сапраўдных […]
Анлайн-абмеркаванне творчасці Быкава разам з Хадановічам
Чытацкі клуб бібліятэкі беларускай кнігі ў Вільні “Чытальня” запрашае на анлайн-сустрэчу з абмеркаваннем твораў Васіля Быкава, якія варта пачытаць кожнаму. Сустрэча пройдзе з удзелам паэта і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча. Арганізатары трансляцыі прапануюць пагутарыць пра частку даробку класіка, перадусім пра апавяданні ды прыпавесці, напісаныя Васілём Быкавым у апошнія гады жыцця. Што […]
З’явіўся сайт для абмену беларускімі кнігамі па ўсім свеце
У сеціве запрацаваў сайт з назвай “Старонкі”, які пазіцыянуецца стваральнікамі як першая глабальная платформа для беларускага буккросінгу і ўсеагульная размеркаваная бібліятэка. Каманда праекту, раскіданая па ўсім свеце ад Германіі да Аўстраліі, кіруецца агульнай мэтай: зрабіць беларускую кнігу больш даступнай для чытача. На “Старонках” аматары беларускай літаратуры з усіх куткоў свету […]
У Берліне адкрылі бібліятэку з беларускімі і ўкраінскімі кнігамі
У Берліне ў культурнай прасторы Fem*HUB адкрылася бібліятэка беларускай і ўкраінскай літаратуры, паведамляе “Будзьма”. Тут можна знайсці кнігі многіх беларускіх і ўкраінскіх аўтарак — ад класічных да сучасных. Сярод іншага у бібліятэцы ёсць кнігі Таццяны Скарынкінай, Юлі Цімафеевай, Евы Вежнавец, Анастасіі Ляўковай, Ніны Кур’яты, Вікторыі Амелінай. У прыемнай і ўтульнай атмасферы наведвальніцы прасторы могуць пачытаць за кубкам […]
У Беларусі пройдзе “Бібліяноч-2024” (праграма)
19 красавіка з 19 да 23 гадзін бібліятэкі Беларусі запрашаюць далучыцца да культурна-асветніцкай акцыі ў падтрымку чытання. “Бібліяноч-2024” пройдзе ў 10 гарадах і 15 бібліятэках. Наведнікаў чакае больш за 100 тэматычных падзей на розны ўзрост і густ: лекцыі, майстар-класы, экскурсіі, творчыя сустрэчы, гульні для дзяцей і дарослых і многае іншае. […]