Tag: Алесь Плотка

Ідзе збор на тры розныя кнігі — кожны можа падтрымаць цікавае яму

На краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka ідзе паралельны збор сродкаў на выданне адразу некалькіх беларускіх кніг. Гэта папулярная манаграфія пра лірніцтва на Беларусі, перакладная анталогія ўкраінскага расстралянага адраджэння і кніга-эсэ “Беларусы будучыні: ужо ў Еўропе”. Збор ідзе на двухмоўнае выданне “Antares. Анталогія ўкраінскага Расстралянага адраджэння”, укладальнікам якога выступае паэт і перакладчык Алесь […]

Ва Украіне выходзіць фотаальбом з вершамі Алеся Плоткі

Ва Украіне выдадуць артбук “Сож” — дыхтоўны фотаальбом з вершамі Алеся Плоткі і фотаздымкамі Алеся Пілецкага (Беларусь-2020) ды Станіслава Крупажа (Украіна-2022), піша “Будзьма”. Усе сродкі ад продажу будуць накіраваны на падтрымку беларускага рэабілітацыйнага цэнтра “Ланка”, таму гэтая кніга — спосаб падтрымаць добраахвотнікаў, якія аддалі сваё здароўе на вайне. На ўкраінскую вершы Алеся Плоткі […]

“Камунікат” анансаваў выхад 4-х кніг

Фонд “Камунікат” анасаваў выхад чатырох выданняў, паводле сайта Kamunikat.org, кнігі былі аддадзеныя ў друк. Вершы для дзяцей, палітычны трылер, перавыданне пераможцы Прэміі Гедройця і фрашкі. 1. Новыя фрашкі ад Севярына Квяткоўскага сабраныя ў кнізе “Мы ідзём на марш”. У рэдакцыйнай працы новаадноўленай “Нашай Нівы” Сяргей Дубавец, сярод іншага, прапанаваў словам […]

У серыі hochroth Minsk — зборнік украінца Юрыя Іздрыка

Выдавец Дзмітрый Строцаў падзяліся ў сацсетках навіной пра паўпаўненне ў паэтычнай серыі ад hochroth Minsk. Выйшаў з друку зборнік украінскага паэта Юрыя Іздрыка, над перастварэннем якой па-беларуску працавалі Наталля Русецкая і Алесь Плотка. Зборнік Юрыя Іздрыка “Human Right” — гэта другая кніга перакладаў з украінскай і трэцяя кніжка ў серыі з […]

Беларускі сатырычны бестсэлер выйшаў аўдыякнігай

Раман Аляксандра Чарнухі “Свінні” выйшаў у фармаце аўдыякнігі. Праца над агучкай беларускамоўнай версіяй вялася амаль два гады, і цяпер паслухаць “Свіней” у перакладзе Алеся Плоткі можна бясплатна на сайце Audiobooks.by і на ўсіх буйных пляцоўках. Кнігу агучвалі вядомыя акторы Сяргей Чуб, Андрэй Дробыш, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш, а гукарэжысурай займаўся […]

Літаратурныя сцэна Huchna Fest: Бахарэвіч, Плотка, Хадановіч

9 ліпеня, на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie, 22) пройдзе літаратурна-музычны фестываль Huchna Fest. Уваход на ўсе падзеі вольны. Акрамя музычнай сцэны, арт-маркета і пляцоўкі сацыяльных актыўнасцяў з 13:00 да 17:00 на фестывалі працуе сцэна СучБелЛіта.