Выйшаў дэбютны паэтычны зборнік Марыі Бадзей

Выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” выпусціла дэбютны зборнік вершаў Марыі Бадзей “Мёд і дым”. Кніга неўзабаве мусіць з’явіцца ў продажы.

Дызайн вокладкі зрабіла Лізавета Дубінчына.

“Вершы Марыі Бадзей нібыта выраслі з нашай зямлі, поўняцца галасамі яе дрэў, пахамі і колерамі паравінаў года. Яны зацягваюць углыб, як вада, але ў гэтай вадзе ― не толькі нашае тут, у ёй ― адбіткі сусвету. Мёд для слыху гэтыя вершы, і дым для сэрца”, піша пра паэзію Марыі перакладчыца і паэтка Вольга Гронская.

“«Мёд і дым» — гэта кніга-кантата, у якой словы маюць смак, колер і пах. Паэзія-рака, што нясе косткі традыцыі і памяці, якія сыходзяць у зямлю і ўваскрасаюць на ёй арэхамі, кукурузай, цыкорыяй і бэзам. Зборнік-люстэрка, з якога ў вочы чытачу глядзіць чалавек міфу”, — адгукаецца паэтка Ганна Шакель.