Упершыню па-беларуску выйшаў “Алхімік” Куэлью

У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад вядомага твора бразільскага пісьменніка Паўлу Куэлью “Алхімік”. Па-беларуску раман перастварыла Воля Фіранка.

Упершыню “Алхімік” быў апублікаваны ў 1988 годзе і хутка стаў сусветным бестселерам. Цяпер кніга перакладзеная больш як на 80 моў.

Гэта раман-прыпавесць пра андалускага пастуха, які аднойчы адмаўляецца ад штодзённага жыцця і вырашае накіравацца на пошукі скарбу. Але на доўгім шляху да Егіпецкіх Пірамід ён знаходзіць значна большае: пачынае разумець сябе і сваю Асабістую Легенду, спасцігае Мову Свету, вучыцца чытаць знакі і ісці за сваёй марай. 

Набыць кнігу можна ў кнігарнях у Беларусі, а таксама на маркетплэйсах, напрыклад, на Oz.by.