У снежні выйдзе нон-фікшн прафесаркі Еля пра Майдан

Упершыню на беларускай мове з’явіцца нон-фікшн пра падзеі 2014 года ва Украіне прафесаркі Ельскага ўніверсітэта Марсі Шор (Marci Shore) “Украінская ноч. Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі”. Выхад навінкі анансавала выдавецтва Gutenberg Publisher.

Урывак з прадмовы да выдання 2023 году:

“Гэта была апошняя еўрапейская рэвалюцыя, і яна — пакуль яшчэ — не заняла належнага месца ў агульнай і супольнай гісторыі Еўропы”. Гэта кніга пра досвед той рэвалюцыі, раскрыты праз гісторыі яе ўдзельнікаў. Сярод іх і Каця Мішчанка, германістка і рэдактарка, якой належыць першы сказ. У 2023 годзе, калі я пішу гэтыя словы, героі маёй кнігі аказаліся ў яшчэ больш пякельных умовах, чым можна было сабе ўявіць зімой 2013‒2014 года. Гэты тэкст раскажа пра жыццё некаторых герояў кнігі на працягу мінулага дзесяцігоддзя, перакіне масток паміж 2014 і 2023 гадамі.
Што, аднак, азначае перакінуць масток у часы вайны? Вайна разбурае масты. Яна разбурае межы. Яна калечыць прастору і паскарае час, “скарачае адлегласць, — піша ўкраінская паэтка Галіна Крук, — ад чалавека да чалавека, ад нараджэння да смерці”. Вайна адбірае ў мовы адценні; а свежая кроў надае словам цяжкі прысмак.

Пераклад з ангельскай мовы здзейсніў Максім Шумейкай. Выхад кнігі запланаваны на 1 снежня.

Перадзамовіць можна ўжо зараз на сайце выдавецтва gutenbergpublisher.eu.