Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч расказаў у сваім Facebook, што нарвежскае выдавецтва Existenz forlag цягам найбліжэйшых гадоў плануе выдаваць беларускія раманы.
Перакладчыцай з беларускай на нарвежскую выступіць Марына Хобель. Адной з чатырох запланаваных кнігу будзе раман самога Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы”.
“Адзін пра ваўка, другі пра сабакаў, трэці пра рэвалюцыю, а што да чацьвертага, дык ён пакуль для мяне загадка. Такога зь беларускай прозай яшчэ не здаралася ніколі ў гісторыі. Прыемна зноў апынуцца ў ліку першаадкрывальнікаў — разам зь перакладчыкамі. Хай усё атрымаецца”, — піша Бахарэвіч.
Таксама ў планах выдавецтва выданне рамана Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”, рамана Віктара Марціновіча і Марыны Вяльковіч (псеўданім)
Фота Юлі Цімафеевай