Skaryna Press выдасць славуты раман “Партрэт Дорыяна Грэя”

Выдавецтва “Скарына” анансавала выхад перакладу рамана Оскара Уайльда “Партрэт Дорыяна Грэя”. Цяпер скончаная рэдактура, а кніга мае выйсці з друку ў пачатку лета.

“Па-беларуску гэты класічны тэкст яшчэ ніколі не выходзіў. Пераклад зроблены паводле безцэнзурнай версіі, якая па-ангельску была апублікавана толькі ў 2011 годзе. Каб ажыццявіць выданне, нам патрэбная дапамога — 1,500 еўра на выдаткі, звязаныя з падрыхтоўкай кнігі. Мы ўжо сабралі амаль 800″, заклікаюць далучыцца да падтрымкі на сайце выдавецтва і дадаюць, што “усе ахвярадаўцы атрымаюць электронную версію кнігі, а пры падтрымцы звыш £20 (прыблізна 24 еўра ці 27 амэрыканскіх даляраў) — і друкаваную”.