Фонд “Камунікат” выдаў кнігу ўспамінаў беларускага палітыка і журналіста Сяргея Навумчыка “Дзевяноста пяты”. Гэта трэцяе па ліку, дапоўненае выданне кнігі, якая ўпершыню выходзіла ў 2015 годзе, паведамляе Kamunikat.org. У кнізе дэпутата першага парламенту незалежнай Беларусі Сяргея Навумчыка апавядаецца пра драматычны для гісторыі Беларусі 1995 год. У тым ліку – пра збіццё дэпутатаў апазіцыі БНФ у Авальнай залі Дому […]