Выдавецтва “Янушкевіч” расказала пра 5 новых кніг, якія выйшлі з друку ў верасні. Першымі навінкі змогуць патрымаць у руках наведнікі фестываля Pradmova ў Батумі (Грузія), які пройдзе 30.09 – 1.10.
Продаж у інтэрнэт-кнігарні Knihauka і на Allegro.pl пачнецца з 3 кастрычніка. Такім чынам, нягледзячы на перашкоды і закрыццё выдавецтва “Янушкевіч” у Беларусі, свет пабачылі:
- культавы ўкраінскі пісьменнік Сяргій Жадан з празаічна-паэтычнай кнігай “Месапатамія” ў перакладзе Віталя Латыша і Андрэя Хадановіча;
- беларускі празаік Сяргей Пляскач з кнігай “Дзіўная місія”;
- яркі прадстаўнік “страчанага пакалення” ў нямецкай літаратуры Эрых Марыя Рэмарк з раманам “Чорны абеліск” у перакладзе Іны Хоміч;
- перакладчыца, паэтка і аўтарка кніг для дзяцей Ганна Янкута дэбютуе ў прозе з кнігай “Час пустазелля”;
- беларуская аўтарка дэтэктываў Каміла Цень са зборнікам “Я прыду за табой у аўгусце”, які ўключае адну зусім новую аповесць і дзве, што выходзілі раней толькі ў электронным выглядзе.