Абвяшчэнне пераможцаў Прэміі Дэбют і Прэміі Шэрмана — 1 снежня

Падчас Кірмашу гістарычнай кнігі ў Варшаве 1 снежня адбудзецца абвяшчэнне лаўрэатаў і лаўрэатак дзвюх беларускіх літаратурных прэмій: “Дэбют” за найлепшую дэбютную кнігу і Прэміі Карласа Шэрмана за найлепшы мастацкі пераклад на беларускую мову.

У імпрэзе возьмуць удзел прадстаўнікі аргкамітэта і сябры журы, якія падвядуць вынікі і абвесцяць пераможцаў за 2021 і 2022 гады.

Літаратурная прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе і прысвечаная памяці класіка беларускай паэзіі пачатку ХХ стагоддзя. З кароткім спісам прэтэндэнтаў можна азнаёміцца на нашым сайце.

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка і грамадскага дзеяча Карласа Шэрмана. Кароткі спіс прэтэндэнтаў глядзіце тут. Суарганізатарамі прэміі сёлета выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Месца: Zamek Królewski w Warszawie – Muzeum Arkady Kubickiego (wejście tylko od ul. Grodzkiej), Sala Forum
Час: 1 снежня 2023 года, 16:00