10 студзеня ў Берліне — прэзентацыя выдавецтва hochroth Minsk

10 студзеня ў прасторы Community Space (Brunnenstraße 9, 10119 Berlin) адбудзецца прэзентацыя выдавецтва hochroth Minsk з удзелам аўтараў Крысціны Бандурынай і Андрэя Хадановіча.

Таксама выступяць Света Бень, Зміцер Вішнёў і Дзмітрый Строцаў. Мадэраваць вечарыну будзе Яраслава Ананка.

“Акрамя таго, усе выступоўцы і гледачы змогуць паўдзельнічаць у друкарскім перформансе. Мы разам будзем друкаваць, клеіць, рэзаць і нумараваць кнігі запрошаных аўтараў. Гэта будзе магчыма, таму што выдавецтва hochroth Minsk са ўсім абсталяваннем знаходзіцца ў Community Space”,расказваюць арганізатары.

Пачатак у 19:00. Уваход вольны

Выдавецтва hochroth Minsk заснаваў паэт Дзмітрый Строцаў. Летась з друку выйшлі паэтычныя зборнікі Крысціны БандурынайВольгі ЗлотнікавайКасі Іофе, Артура КамароўскагаГанны КомарНасты КудасавайГанны Севярынец, Андрэя Хадановіча і ўкраінскага паэта Сяргія Жадана. Многія з іх трапілі ў спіс 100 найлепшых кніг 2023 года паводле выбару рэдакцыі Bellit.info.