Іншыя навіны

Першая персанальная выстава Кацярыны Дубовік — адкрыццё ў Вільні 12 красавіка

12 красавіка ў Вільні адкрыецца маштабная выстава кніжнай графікі Кацярыны Дубовік з назвай “Я правяду цябе да ўзлеску…”. Экспазіцыю складуць 45 арыгінальных працаў мастачкі, выкананыя ў розных тэхніках: афорт, тэмпера і маркеры на паперы, трафарэт і туш, тэмпера і гуаш і інш. На выставе будуць прадстаўленыя выбраныя працы з кніг, […]

Вершы пра інструменты ад Андрэя Скурко — перадзамова

Выдавецтва Gutenberg Publisher, якое працуе ў Польшчы, анансавала новую кнігу і адкрыла на яе перадзамову. Гэта кніжка-кардонка для самых маленькіх ад Андрэя Скурко з назвай “Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты”, якая мае выйсці 1 траўня. Кніжка складаецца з 12 гісторый пра інструменты, якія праілюстравала мастачка Воля Кузьміч. […]

Skaryna Press рыхтуе слоўнік кінатэрмінаў

Выдавецтва Skaryna Press анансавала выпуск першага беларускага слоўніка, прысвечанага кіно. Слоўнік кінатэрмінаў будзе змяшчаць больш за тысячу артыкулаў, якія будуць уключаць тлумачэнні тэрмінаў, а таксама адпаведнікі з іншых моваў. Лексіка, прадстаўленая ў слоўніку, будзе ўключаць:• прафесійныя і тэхнічныя кінатэрміны (мантаж, кадр, адмысловы эфект);• жанравыя і відавыя кінатэрміны (вестэрн, дакументальнае кіно, […]

У красавіку выйдзе кніга Дзяніса Мацешы “Ілюзія”

У красавіку мае выйсці дэбютная кніга паэта і драматурга Дзяніса Мацешы з назвай “Ілюзія”. Кніга змяшчае ў сабе вершы і апавяданні, напісаныя ў 2021—2023 гадах. “Ілюзія — шлях: несканчоны кругазварот уяўных дзеяў, безупынны сон ува сне. Слова здольнае на міг спыніць гэты няўхільны лёт, стварыўшы адбітак у часовай прасторы. Але […]

Віктар Марціновіч у Нью-Ёрку піша кнігу пра мастацтва

Пісьменнік і выкладчык Віктар Марціновіч перарваў працяглае маўчанне ў сацсетках і паведаміў, што цяпер знаходзіцца ў Нью-Ёрку і ў межах праграмы Фулбрайта як прафесар у Хантэрскім каледжы (Hunter College) будзе цягам некалькіх месяцаў працаваць над кнігай пра мастацтва. “Заўсёды імкнуўся патрапіць у гэты горад. Здавалася: калі я прыеду сюды не […]

Зінаіда Бандарына, якая не верыла, што сябры ўраз сталі ворагамі

Ейныя творы хваліў Янка Купала і Максім Гарэцкі, а рукапіс кнігі “згубіла” рэдакцыя, яна ездзіла настаўнічаць у Сібір да беларускіх дзяцей, працавала на кінастудыях і ў тэатрах, не верыла ў контррэвалюцыйнасць беларускіх літаратараў. Пра пакручасты жыццёвы і творчы шлях пісьменніцы і перакладчыцы Зінаіды Бандарынай расказвае “Салідарнасць”. Зінаіда нарадзілася ў Горадні […]

Прылуцкі: Я не веру ў фразу «мастацтва дзеля мастацтва»

Сяргей Прылуцкі (або Сірошка Пістончык) – беларускі паэт з Брэста, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Кіеве. Nottoday.media паразмаўляла з Сяргеем пра трэш-прозу, ролю паэзіі ў ваенны час і пра тое, адкуль ён чэрпае ідэі для напісання вершаў. – Чаму вы выбралі менавіта паэзію, як спосаб праявіць сябе? – Калі казаць пра верш, то ў мяне прысутнічае не […]

Кастусю Цвірку — 90 гадоў!

28 сакавіка адзначае 90-гадовы юбілей перакладчык, выдавец, паэт, этнограф, філолаг, кандыдат гістарычных навук Кастусь Цвірка. Заснавальнік і галоўны рэдактар кніжнай серыі “Беларускі Кнігазбор”, якая выходзіць з 1996 года. Кастусь Цвірка нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы і […]

Анхела Эспіноса Руіс анансавала новую кнігу паэзіі

Паэтка і выкладчыца Варшаўскага ўніверсітэта Анхела Эспіноса Руіс стала госцяй чарговага выпуску падкаста “Каля літаратуры”, які выходзіць на пляцоўцы litradio.link. У інтэрв’ю Анхела разбурае стэрэатыпы пра гішпанскую жарснасць і беларускую памяркоўнасць, дзеліцца назіраннямі, як рэпрэсіі ўплываюць на вынаходлівасць аўтараў, а таксама анансуе новы зборнік вершаў. Кніга з назвай “Астралябія Божых таямніц” мае выйсці сёлета. Над […]

Па-беларуску выйшаў зборнік актуальнай украінскай паэзіі

Каманда анлайн-часопіса “Таўбін” і шведскае выдавецтва “Ariel Förlag” выпусцілі зборнік украінскай паэзіі ў перакладах на беларускую мову пад назвай “Пра словы і цішыню між імі”. У аснову кнігі леглі падборкі ўкраінскай паэзіі, што публікаваліся на віртуальных старонках часопіса. “На працягу двух гадоў з пачатку лютаўскай інвазіі Расіі ва Украіну, салідарныя […]