Іншыя навіны

Выдавецтва просіць яго падтрымаць, купіўшы кнігу

Выдавецтва “Тэхналогія” звярнулася праз свае сацсеткі да пакупнікоў і чытачоў з просьбай падтрымаць. Але ніякіх ахвяраванняў не чакае, проста заклікае купіць кнігі ў краме выдавецтва (у тым ліку анлайн). “Больш як за 30 гадоў працы мы ў вас амаль ніколі нічога не прасілі: рабілі сваю справу – то з усмешкай […]

Журы назвала тройкі найлепшых паэтычных кніг 2022 і 2023

Журы паэтычнай прэміі Наталлі Арсенневай вызначылася з кароткімі спісамі за 2022 і 2023 гады. А цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў пройдзе 20 верасня ў Варшаве. Кароткі спіс за 2022 год выглядае наступным чынам: У кароткі спіс прэміі за 2023 год увайшлі кнігі: Сёлетні склад журы прэміі: Дар’я Бялькевіч – паэтка, перакладчыца песень. Яе […]

Ігар Кулікоў рыхтуе кнігу вершаў Уістана Х’ю Одэна

Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў расказаў у фэйсбуку, што амаль закончыў падрыхтоўку да выдання кнігу выбраных вершаў аднаго з найвялікшых паэтаў ХХ стагоддзя Уістана Х’ю Одэна (Wystan Hugh Auden). “Дарэчы, Одэна завярстаў і пакінуў недзе да НГ (Новага году — Bellit.info) адлежвацца. Але зьмест ужо мяняцца ня будзе. Наперакладаў выключна […]

Кніга эсэ Заміроўскай выходзіць у беларускім выдавецтве — перадзамова

Выдавецтва “Мяне няма” адкрыла перадзамову на кнігу эсэ Таццяны Заміроўскай з назвай “Эвридика, проверь, выключила ли ты газ”, якая апавядае пра памяць і забыванне, музыку і каханне, эміграцыю і сувязь з Беларуссю. “Для Таццяны гэта — першая кніга немастацкай прозы. Што значыць, у кнізе няма выдумкі, усё праўда і асабісты […]

Новае выданне класічнага рамана Васіля Быкава

Выдавецтва “Папуры” працягвае друкаваць анансаваныя раней кнігі. Гэтым разам у межах 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава перавыдалі раман “Мёртвым не баліць”. Аўтар вокладкі для новага выдання — дызайнер Анатоль Лазар. “Лёгкапараненаму малодшаму лейтэнанту Леаніду Васілевічу даручаюць даставіць у штаб трох палонных немцаў. Пасля жорсткіх баёў, якія перажылі байцы пад Кіраваградам, […]

Ганна Янкута сустрэнецца з чытачамі ў Лондане

13 верасня ў Лондане ў Скарынаўскай бібліятэцы пройдзе сустрэча з пісьменніцай і перакладчыцай Ганнай Янкутай, паведамляе nadzeya.co.uk. Гаворка будзе пра дакументальную прозу, паэзію і пераклады замежнай літаратуры на беларускую мову. Як гаворыцца ў анонсе сустрэчы, Ганна Янкута распавядзе пра свае кніжныя праекты апошніх гадоў, перадусім пра раман “Час пустазелля”, што […]

“Свае” супраць “сваіх” — падкаст “Спіс на лета” пра Быкава

Дзявяты выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by прысвечаны ці не самаму вядомаму беларускаму пісьменніку — Васілю Быкаву. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Чалавечы выбар і спробы ўцячы ад гэтага выбару, “свае”, якія надзвычай хутка робяцца “чужымі”, падзеі 30-ых гадоў ХХ стагоддзя, пра якія “нельга […]

Другое выданне “Іліяды” па-беларуску выйшла ў Польшчы

У выдавецтве Polackija Labirynty, якое цяпер выпускае беларускія кнігі ў Польшчы, выйшла другое выданне поўнага перакладу эпічнай паэмы Гамера “Іліяда”. Перакладчык Лявон Баршчэўскі, які здзейсніў пераклад за 128 дзён, перагледзеў і папраўвіў тэкст, удакладніў каментары. Міфалагічна-гераічны эпас “Іліяда”, стварэнне якога, каля сярэдзіны VIII ст. да н. э., прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму […]

Новая кніга паэзіі Таццяны Нядбай

Выйдавецтва hochroth Minsk выдала новую кнігу вершаў паэткі і старшыні Беларускага ПЭНа Таццяны Нядбай. Зборнік называецца “Там, за сцяной”. “Віншуем дарагую Таццяну з кнігай і жадаем кнізе шчаслівага лёсу! Спадзяемся, што ўжо хутка зможам прэзентаваць навінку на фестывалі PRADMOVA. Таксама ў найбліжэйшы час “Там, за сцяной” Таццяны Нядбай можна будзе […]

Комар, Гапеева, Бень і Хобель — госці паэтычнага фэсту ў Осла

20—21 верасня ў Осла (Нарвегія) пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль (Oslo Inter­nasjonale Poesi­festival), на якім сярод дзясятка гасцей будуць беларускія літаратаркі Ганна Комар, Вольга Гапеева, Света Бень і Марына Хобель. “Для мяня вялікі гонар і радасць паўдзельнічаць у размове з вядомай украінскай паэткай і акаадэмікам Ірынай Шувалавай на фестывалі паэзіі ў […]