Выйшаў сакавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У выпуску чытачы знойдуць эсэ Андрэя Федарэнкі, прозу Станіслава Судніка, паэзію Ірыны Ляшкевіч, Віктара Сазонава і Таццяны Барысюк, успаміны пра Радзіма Гарэцкага, крытыку ды многае іншае.
Прапануем азнаёміцца са ЗМЕСТАМ выпуску:
ФОРУМ: заканчэнне серыі эсэ Андрэя ФЕДАРЭНКІ «Нацыя пісьменнікаў»-3
ПАМЯЦЬ: артыкул Таццяны ЯКУБОЎСКАЙ «Радзім ГАРЭЦКІ: вучоны і пісьменнік»
ПРОЗА: аповед Станіслава СУДНІКА «Святыя грэшнікі»
ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Ірыны ЛЯШКЕВІЧ «Так доўга да вясны!» і Віктара САЗОНАВА «Знічы спадзяванняў»
ЮБІЛЕЙ: нататкі Ірыны БАГДАНОВІЧ да юбілею Хрысціны ЛЯЛЬКО
ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Таццяны БАРЫСЮК «Яблык спакусы» і Уладзіміра ЛЕБЕДЗЕВА «Свой лёс»
УСПАМІНЫ: нататкі «І радасць, і боль…» Ірыны РУДКОЎСКАЙ пра сям’ю і брата Міхася РУДКОЎСКАГА (1936—1991)
ГІСТОРЫІ: артыкул Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Сусвет Джэйн ОСЦІН»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Спампаваць і чытаць тут: “Літаратурная Беларусь”, №3, 2026






![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)