Іншыя навіны

Новы раман Златкоўскай “Девочки-стекло”

У Польшчы выйшаў новы раман рускамоўнай беларускай пісьменніцы і журналісткі Ганны Златкоўскай “Девочки-стекло”, які ёсць працягам аповесці “Страшно жить, мама”, што таксама ўвайшла ў кнігу. “Сентыментальна, шчыра, балюча… пісаць пра жанчын — такіх розных, але моцных і разам з тым далікатных, якія пражываюць свой лёс. Гэты тэкст — мая любоў. […]

Выходзіць дапаможнік па псіхалагічным аднаўленні “Белая кніга”

Выдавецтва Gutenberg Publisher выдала папяровую версію дапаможніка па псіхалагічным аднаўленні “Белая кніга” ў перакладзе на беларускую мову аўтарства Марыны Літвіненкі, Марты Скугаравай і Веранікі К. Мэта дапаможніка — памагчы людзям, якія перажылі траўматычныя падзеі. У кнізе сабраныя практычныя рэкамендацыі і тэхнікі, якія дазваляюць справіцца з наступствамі эмацыйных і псіхалагічных траўм. […]

Паэма ў прозе Ажэшкі і Гарбоўскага — упершыню па-беларуску

Маладое выдавецтва “Чабор” выдала празаічную паэму ў лістах Элізы Ажэшкі і Тадэвуша Гарбоўскага (псеўд. Юліюш Ромскі) пад назвай “Ad Astra”. Пераклад з польскай на беларускую мову зрабіла Святлана Воцінава. Сто дваццаць гадоў таму “Ad Astra” называлі “творам, які застанецца”. Аўтары змясцілі пад назву амаль музычнае слова “дуафонія” і развілі сюжэт […]

Квяткоўскі сабраў усе свае фрашкі пад адной вокладкай

Севярын Квяткоўскі падзяліўся навіной пра падрыхтоўку да друку зборніка фрашак “Мы ідзём на Марш!”. Дзеля анонсу і прамоцыі будучай кнігі аўтар праводзіць сустрэчу з чытачамі ў Познані 22 сакавіка. Фрашкі, як тлумачыць Севярын Квяткоўскі, гэта кароткія іранічныя, а часам проста смешныя, гісторыі з жыцця беларусаў у Польшчы, Грузіі і ўласна […]

Кніга з беларускімі калыханкамі — перадзамова

Ініцыятыва “Традыцыя” падрыхтавала да друку кнігу “Беларускія Калыханкі” і абвясціла пра магчымасць перадзамовіць выданне з дастаўкай па ўсім свеце са зніжкай. Цэлы шэраг спонсараў, якія ужо падтрымалі збор, атрымаюць кнігу ў падарунак. Але аўтары праекту вырашылі павялічыць наклад з 500 асобнікаў да 1000. Такім чынам тыя, хто перадзамовіць кнігу, аўтаматычна […]

Італьянская кніжка пра мышку ў перакладзе на беларускую

У выдавецтве “Папуры” выйшла навінка для дзяцей — ілюстраваная кніга Рабэрта П’юміні і Ірэнэ Вальп’яна “Мышаня Ціп і мышаня Тап”. Пераклала кнігу з італьянскай на беларускую Таццяна Цуканава. Аднойчы вясковае мышаня Ціп прыязджае ў госці да свайго гарадскога сябра Тапа. Жыццё ў горадзе поўнае прыгод і небяспек: пасткі, кухарская мятла, каціныя […]

5 краін і 10 гарадоў — вялікі літаратурны тур Арлова

Пісьменнік і папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў выпраўляецца ў літаратурнае турнэ. Разам з са стваральнікам Фонда і інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат” Яраславам Іванюком пісьменнік наведае 5 краін і 10 гарадоў. Сустрэчы ў Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Нямеччыне і Швейцарыі будуць прымеркаваныя да ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Месца: Przejście Dialogu, ul. Świdnicka 19 (падземны пераход)Час: 18:00 Месца: Клюбоўня […]

Беларуская мастачка аформіла шведскую кнігу для дзяцей

У шведскім выдавецтве Bonnier Carlsen выйшла новая кніжка-карцінка “Прынцэса і Пінгвін” дзіцячай пісьменніцы Эвы Сусы (Eva Susso), вядомай беларускай публіцы па перакладах і кнізе пра Снежнага чалавека ў Менску, і мастачкі Кацярыны Дубовік. Кніга “Прынцэса і Пінгвін” апавядае гісторыю пра пра караля, каралеву і маленькую прынцэсу, якая прагне пагуляць з […]

“Беларускі народны спеўнік” на кніжным кірмашы ў Менску

Выйшаў з друку “Беларускі народны спеўнік”, які змяшчае 55 народных песень і мае дыхтоўнае мастацкае афармленне Касі Сырамалот фотаздымкамі самой мастачкі ды шэрагу айчынных фатографаў. Зборнік уключае каляндарна-абрадавыя творы з усёй Беларусі, якія былі запісаныя цягам ХХ ст. Кожная песня суправаджаецца нотамі. Укладальніцамі выступілі Яніна Грыневіч і Таццяна Канстанцінава. Кніга […]

Музей Коласа адзначыць Дзень паэзіі флэшмобам

Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа абвяшчае флэшмоб “Паэт ЯК…”, прымеркаваны да міжнароднага Дня паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка. Ініцыятары заклікаюць удзельнікаў выбраць улюбёны верш Якуба Коласа, выразна прачытаць яго і загрузіць відэа гэтага працэсу ў інстаграм. Адзначыць у допісе акаўнт музея і дадаць хэштэг #паэтЯК. Супрацоўнікі музея ўважліва паглядзяць усе відэа […]